Продавец ТАА "Руны" развивает свой бизнес на Deal.by 12 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by 18 отзывов
ТАА "Руны"
+375 (29) 619-25-06

ПЛЁНКА СВЕТЛИЦА, МИКРОТЕСТ ПРОЗРАЧНОСТИ

ПЛЁНКА СВЕТЛИЦА, МИКРОТЕСТ ПРОЗРАЧНОСТИ
Наш пакупнік правёў самастойны мікратэст празрыстасці парніковай цыраты "Святліца". Для гэтага быў выкарыстаны люксметр прыбор, які вымярае асветленасць у бачным воку спектры. Выпрабоўвалася цырата таўшчынёю 150 мікрон. Лю́мен адзінка вымярэння светлавога патоку.

Безумоўна, празрыстаць парніковай цыраты ў бачным воку спектры недастатковая якасць. На рост і развіццё раслінаў у парніку істотна ўплывае нябачны спектр ультрафіялетавыя і інфрачырвоныя прамяні.

 

У кожным выпадку 98% выдатны вынік. Мікратэст аўтар апублікаваў на YouTube у сваім канале:

Калі YouTube тут не працуе, паспрабуйце праз браўзэр: https://www.youtube.com/watch?v=Tsa3EyF5PgQ

 

Яшчэ аўтар даслаў фота сферычнага каркаса. Ён сам распрацаваў і выканаў гэтую канструкцыю са шклапластыкавай (кампазітнай) арматуры. Па ягоных словах, канструкцыя атрымалася "звыш бюджэтная", яе кошт нават меншы, чым кошт цыраты "Святліца", патрэбнай на ўкрыццё. Палатно "Святліцы" 6 м мае быць абвітае вакол каркаса ў такі самы спосаб, як абгортка папулярных цукерак "Беларуская бульба" або "Труфелі". 

Каркас пад цырату "Святліца"    Каркас под плёнку "Светлица"    Абгортка сфэрычнага каркаса цыратай Святліца

Асноўны занятак гэтага чалавека - выраб светладыёдных (LED) лямпаў для раслін (фіталямпы).

Кантакт GrowByLEDs com або праз VK